Пракоцаць каца

Славамир Адамович
Пракоцаць каца

Кац як кат:
мякка сьцеле -
                мулка спаць.
Але хіба ў ім праблема,
суайчыньнікі мае?
Не! І нават не ў віне,
хоць у  белым ці ў чырвоным,
а ў тваім,народ,прыгонным
стане,
ад якога ты ніяк
 не адробісься.
                Вахлак,
ты калі з каленьня ўстанеш
і рэкламным сродкам  "ваніш"
сашкрабеш з сябе кацапа
з той умовай,што ня  "вата"
сам ты з галавы да пятаў.

21.07.2022,МГ