Страх страты

Мария Мучинская
Наш страх ламае часта долi,
Баiмся ашуканства – родным, блiзкiм.
Парады ганьбiм, iх высновы,
Ды крыўды горкiя ў манiсты нiжам.

Страх праўды, нам не прыпынiцца,
Стралой бяжым кудысцi ўдалячынi.
Ў   фантазiях, бы ў цёплых нiшах,
Хаваем смутку горкiя гадзiны.

Мы крыўдай сэрца спавiваем,
З душой вянчаем праўды страх i гонар.
Не разумеем, што губляем
Свой лёс, трымаем у руках над прорвай.

Наш шлях звярнуць так лёгка крыўдам,
Дай шанец лёсу – выслухай любiмых.
Бывае ўбачанае – мiфам,
Ад страху страт мы робiмся сляпымi.