Няволяй спавiтыя душы

Мария Мучинская
Дарэмна па тварах блукаю,
Шукаю з агеньчыкам вочы.
Ухмылка, як госць нечаканы,
Часамi, як снег, агарошыць…

Не важна цi левы, цi правы,
Аб муках, цi шчасцi спявае.
Як маскi, застыўшыя твары,
Скавала журба векавая…

Вякамi ў народзе прывыклi,
Як прымаўка, чутна у краi,
Што смех,  беспрычынны i звыклы,
Гаворыць -  дурак вас вiтае…

У свеце сваiм ён бытуе,
Жартуе, смяецца – блажэнны.
А сцюжы, завеi i буры
Яму, як забаваў, iмгненнi.

Шкада, што для шчасця нам трэба
Тануць, апусцiцца ў нiрвану.
Жыццё замяняе нам небыль,
А сэрцы у клетцы -  скаваны.

На жаль, нават пеўчыя птушкi,
Спяваць не жадаюць у клетцы.
Няволяй спавiтыя душы,
Як прывiд на тварах i ў сэрцы…

У кожнага ўбачыць я мару,
Як зорачкi вочкi  - ў праменях,
Вясёлыя, светлыя твары –
Удалеч завуць перамены…