Проспект Руставели

Серёга Минский
А хочешь, напишу тебе про осень?
Так, просто. Без причины. Ни о чём.
Про то, как солнце спать ложится в восемь,
Касаясь клёнов огненным лучом.
Пра тое, як ляцяць на поўдзень хмары,
Невидимые в общей кутерьме,
Пра нашыя няздзейсненыя мары
І пра жыццё ў дурдоме і турме.
А хочаш, напішу табе пра лета?
Пра трэці жнівень, выпалены ўшчэнт,
Чаканне развітальнага балета
З пародыяй на слова "*рэзідэнт",
Як мама з татам хутка састарэлі,
Пра іх вайну са смуткам і тугой…
А хочаш, на праспекце Руставелі
Сустрэнемся ў кастрычніку з табой?
Замовім там святочную вячэру,
Запросім і сябровак, і сяброў…
Сустрэнемся, чакай. Я ў гэта веру,
Бо мы не марна пралівалі кроў.

27.08.2022