Перевод koyori ft. Hatsune Miku - Hitorinbo Envy

Товарищ Снег
(эквиритмический перевод на белорусский язык)

Зрабі брыдоту і вочы адвядзі,
"Невінаваты я!"- крыкні са слязамі.
Адна іграю, бо не цікава мне
Крывадушнікаў гэтых слухаць увесь дзень.

Скажу вам шчыра, вядома ўсім вакол:
Перашкаджае заўсёды вам маё жыццё
У гэтым свеце... Наколькі мне смешны
Фестываль бясконцы брыдкай хлусні.

Ах, хутка, хутка да мяне ўцякай!
Гучна ў ладкі пляскай, ра-та-та.
Сумна, сумна стала, прэч сыходзь.
Сёння, як заўсёды, я
Жудасны і благі дзіця.

Хацела бачыць каляру вакол,
Але ўся я афарбаваная ў змрок.
Мне так балюча чуць усіх вас:
Вы шчаслівыя, пакуль я адна.

Ах, ноччу, ноччу да мяне ўцякай!
Гэй, пабеглi разам, ра-та-та.
Ты зайздросціш? Гэта добра, так.
Проста танчы і далей,
Забудзь усё, што было раней.

Раз-два-тры-чатыры,
Смешна ў хованкі гуляць.
Хіра-кун, Хару-чан,
А вось і я.
Задыхаемся, але
Гуляем у квача.
Злоўленая вамі была…

Ах, хутка, хутка да мяне ўцякай…
Гучна ў ладкі пляскай, ра-та-та.
Нясмела крок раблю наперад я,
Развітацца нам пара…

Ах, як жадаю зноў адчуць любоў!
Але адчуваю я чамусьці боль.
Можна вочы мне свае адкрыць?
Як жадаю я, каб мы
Гуляць ўсе разам маглі.