Героi, навучыце нас

Мария Мучинская
Стагоддзяў даўнiх i вайны герой,
Пранёс што на руках расплаўленае сонца,
Сягоння мы на лініі штрафной,
Пазнанне праўды мучыць смагаю бясконца…

Героі, навучыце нас любіць
Квітнеючы свой сад, лясы, палі, прасторы…
Жыццё сваё i сэрца падарыць
За небасхіл блакітны, цiхiя азёры...

Героі, навучыце шанаваць
Сваю зямлю і не жадаць чужой ні пядзі.
Руіны попелу не акрапляць
Крывёй, не парадзiць пякельны жар у краi…

Героі, навучыце нас любіць
Народ, што на палях і за станкамі днямі...
Пачуць як стогне яго сэрца, крык,
Уразумець душой, не прыпыняць штыкамі.

Героі, навучыце сябраваць,
Без фанабэрыстасці, з мiрам i суседам.
Бо лёс, як нітку,лёгка абарваць,
Iмгненна, нечакана, наляцеўшым ветрам.

Героі, навучыце нас пазнаць,
Што толькі вольная душа чаруе ўзлётам.
Вяршыць адкрыцці навукоўцаў раць
На волі, а не ў цёмнай клетцы, пад прыгнётам…