Малiтва

Тадеуш Други
Не хапае таго пачуцця
Як у песні пра простыя словы. *
І дастала складанасць-хлусня
Ад жыцця што нявечыць высновы.

Нарадзіўся знянацку я там
Дзе не маюць патрэбы раздумы.
Не патрэбны навогуле сам
Сярод гвалту, самоты й суму.

Не хапае паветра заўжды,
Не выстарчы ў словах свабоды.
Божа, скінь ты мае кайданы,
Абвясці прабачэнне й згоду.

Блаславі ды ў пекла згані
Усе знявагі, пакуты й страты,
Толькі міласць ды ласку пакінь,
Каб застацца духоўна багатым.

2022 г.

* Песня Лявона Вольскага