Вечар

Тадеуш Други
Вось і скончыўся скомканы дзень,
Толькі дзіўны лагодны прамень
Дакрануўшыся хустачкай сонца
Суцяшае наш горад бясконца.

Я сумую аб гэтым жыцці,
Шмат дарог не паспею прайсці,
Завіхляўшыся ў дробязях быту
Маё сэрца нібыта разбіта.

Стогне йржавымі кроплямі кран,
Нібы мае пакуту ад ран,
І ўпадаючы ў жах адзіноты
Я адчуў дэпрэсіўныя ноты.

Што рабіць, гэта роспач ці не,
Нiбы птах у пабітым акне,
Адхіляючы радасць спакою
Цёмнай ноччу мяне непакоіць?

Вырашаю цябе ўспамінаць,
Подых твой віртуальна кахаць.
І забыўшыся сном хрыплаватым
Зіхаціць Млечны Шлях васпаваты.

2000 г.