Недахопы

Мария Мучинская
Не шукай і не хавай заганы
Ў пошуках кахання, быць каханым,
Часта недахопы, як шаманы,
Вабiць сэрцы шлях неардзiнарны:

Не баімся, што асудзіць скептык,
Не віхляем зайцаваю сцежкай.
Свой характар пад дажджамі лепім,
У гарачы дзень, зімою снежнай…

Не хаваем думкі, меркаванні,
Для паганцаў не пяём санаты.
Нас не вышкаліць, каб ценем сталi,
На крыжах гатовы быць распятым…

Для кагосьці – хiбы цi заганы, 
А другім - крупінкі залатыя.
Сэрцы гонарам наскрозь праняты
За любовi нашае стыхiю.