Першакласник

Людмила Воронова Супрун
На бел. яз

Хочаш, сябра, вер ня вер!
Першакласнік я цяпер!
Сшыткі, кніжкі, ранец маю,
Доўга ў гульні не гуляю.
Верш на памяць я вучу.
Дыкламую, не крычу.
Прачытаю я для дзеда
Заўтра вершык пра Дзень ведаў.
Для настаўніцы букет
Мне прыгожы выбраў дзед.
Наказаў мне: «Не ляніся,
Добра, унучак мой, вучыся!
Будзь уважлівым, старанным,
Як бабуля твая, Ганна!
І старэйшых паважай,
Сябрукоў не зневажай,
Каб маглі мы ганарыцца
Што пайшоў унук вучыцца!»
Дзедаў помню я наказ.
- Прывітанне, Першы клас!