Чароуная усмешка

Мария Мучинская
ЧАРОЎНАЯ  ЎСМЕШКА

Нічога здэцца тут не адбылося,
Ў пакой зайшоў мужчына пажылы.
Усмешка, погляд крышачку раскосы,
Пранiк у сэрцы, нібы чаек крык.

Лагодны, ціхі голас ліўся песняй,
А вочы нагадалі зоркапад.
Спакойна  успрымаў любыя весткi,
Дурманiла усмешка, нібы чад.

Хаваўся  ўзрост у прамяністы погляд,
Не адшукаць больш дзiўнай сівізны.
    Хацелася юнацтву стаць з ім побач,
Душой тануць пад промнямi вясны.

І плыць павольна у марскія далі,
Дзе маскi смутку не краналi твар,
Усмешкi  ў сэрцы зоркаю мiгалi –
Для шчасця вечнага знайсці нектар…

Стагоддзяў зброя і усіх народаў
Усмешка – доблесна мацуе гаць.
Заўважыць зорку пры любым надвор'i –
Нам шанец быць каханым i кахаць…