Мая. Адзiная

Николай Кривуша
Мая краіна – Беларусь.
У небе бусел, у рэчцы гусь,
У лесе заяц і вавёрка,
А хлеб у полі грэе зорка.

У садзе пчолак гул стаіць,
А вось адна з мядком ляціць.
На лузе траўку есць кароўка,
Яе пастух - хлапчук Міколка.

З саломкай у роце ён ляжыць,
І ўверх на хмаркі ён глядзіць.
І думка ў хлопчыка такая:
“Мая зямля, яна святая.

З яе растуць мае карні.
Ідуць яны па нашы дні.
Я ў цэлым свеце не згублюся.
Мая краіна – Беларусь!”