Тлее жыццё

Николай Кривуша
Закурыўшы, выйшаў з хаты
І ўжо малёк паддаты,
І дымлю, як паровоз,
А сам пахну, як навоз.

Вырас я і  стаў прыдуркам,
Бо ўвесь час смярдзеў акуркам,
Ну, а мог я стаць танкістам,
Або нават машыністам.

Я не маю на ўвазе,
Што, хто курыць, ўсе ў гразі.
Але мне здаецца, што
З гэтым вы -  амаль нішто.

І пагэтаму, каб быць,
Па- людску каб трохі жыць -
Я кажу вам: “Не курыце,
Яму вы сабе не рыйце”.