Праз дванаццаць

Николай Карташевич
Дваццаць чатыры гадзіны
Нейдзе бадзяецца час,
Слухае звады і кпіны,
Скручвае плёткамі нас.

Першага часу імгненьне,
Ноч пакрывала сьцяліла,
Зьнічкі запал, прыцяжэньне.
Прага - вялікая сіла...

Трэцяй гадзінай салодка
Ноч нас з табой накрывала,
Мы, бы ў тумане, без водкі,
Гэтай гадзіны ўсё мала.

Пяты ўжо доўжыцца час...
Горача ў холадзе раннім,
Губы ўсё блытаюць нас
Запалам жаданьняў каханьня.

Сёмая. Раніцы золак.
Сэрцы прымялі траву.
Толькі птушынае сола.
Зноў за сабою заву...

Я не прачнуся ў дзявятай,
Буду пад водарам крыты,
Што тваім пахам працяты,
Роснай вадою абмыты.

У адзінаццаць прысьніцца
Голас, аднекуль знаёмы,
Шэпча iзноў, не баіцца,
Смачныя словы без стомы.

У першай гадзіне рукою
Ты да рукі дакранешся,
Скончыцца сон мой спакойны.
- Ты гэта?
-Спі, мілы мой, я, канечне...