На ростанях Любовi - 3 -

Виктор Шатило
Мая любоў!.. Адкуль - яна - прыйшла?
З якіх шляхоў? якіх нямых сцяжынак?
У гэты край змарнелы, - ад дажджынак?!
Як ты, любоў, знайсці мяне магла?!
       На ніве, ты, восеньскай насалоды.
       У баразне пакінутых палёў.
       Імгла, як медзь... ты, гэта ты, любоў?..
       То леў-віхор, то пылу пералёты.
Тын: зямля. Калі ўвырай птушак
Збірае песня развітальных дзён,
Прывесці ветлы ты магла звон!
І звон - спавіў да кветкавасці - стужак!..
       А ты змагла. Чырванню каліны
       І пераспелым водарам лугоў
       І рынутаю готыкай гадоў
       Чуе сэрца перастукі, - напаміны...
Прачулы сэрцу пошчак і дыханне.
І сталы зірк на сцёртую шашу.
І дарны голас - тонкую мяжу -
Адчула сэрца! таемнасці дазнанне!..
       Таемнасць захапіла, атуліла.
       За шлях сталення, выдала ключы.
       Удзень я ўвіхаўся, а ўначы -
       "Кахай, кахай!" - душа яе маліла.