ПАЭТ I МАРЫ

Мария Мучинская
Паэт заўжды лунае ў марах,
У мроях кружыць, быццам птах,
Аб вечнасцi, духоўных чарах,
Што будзяць нас у дзiўных снах.

Бязмежных момантаў напевы,
Даюць уздым, завуць  на ўзлёт,
Як колас жытнi, птушак спевы,
Як погляд мацi рушаць лёд.

Як навальнiчны буйны вецер,
Спеў жураўлiны над ракой,
Каханай вочы на партрэце
Узрушаць сэрца i спакой.

Даюць нам мроi моц i сiлы,
У твар нязведаных свяцiл
Зiрнуць, расправiць свае крылы
Ды вольным птахам ў небе плыць.