Успамины

Тамара Краевская
Майго кутка радзімага мясціны
З дзяцінства не магу забыць ніяк:
Дняпроўскіх вод гарэзлівыя плыні,
Царквы званы і траў духмяны пах.

На беразе Аршыцы я заўсёды
Праводзіла з сябрамі летні час.
Бывала, адбываліся прыгоды,
Але нягоды абміналі нас.

Я танцпляцоўку памятую ў парку,
Сюды падлеткамі хадзілі мы.
І залу крытую, куды нас змалку
Вадзілі на канцерты, вечары,

Качаліся на лодачках-арэлях
Дарослыя і прочы маладняк,
А потым чэбурэкі тут мы елі-
Дагэтуль адчуваю я той смак.

Жадала б, у дзяцінства зноў я трапіць
Гаворку маці як заўжды пачуць.
Каб мог мне бацька што-небудзь параіць
І, як раней,  да сэрца прыхінуць.

Не павяртаць назад гады мне тыя,
Аднак жыццё на месцы не стаіць.
Вось толькі мучыць часам настальгія
І успамінам душу варушыць.

19.09.2022 года.