Не давялося...

Татьяна Цыркунова
Не давялося фэст пабачыць,
Прайшлі дажынкі без мяне.
Ці можна змены не адзначыць,
Якія гэтак многа значаць?
Мой востры зрок не падмане.

У цэнтры Целяхан утульна,
Парадак поўны, строй ды лад.
Раней было тут непрытульна.
Не буду ганіць я агульна –
Была нястача ўсё ж прылад.

Ўся справа ў грошах – зразумела...
Які быў Целяхан бюджэт?
Дажынкі хутка ды ўмела
Стварылі рух рукою смелай,
Пабудавалі цуд-сюжэт.

Я шчыра мастака адзначу,
Бо Сагановічам не раз
Выстава ладзілась – удача!
Як целяханка, я ўдзячна.
Працуе Віктар без параз.

Фігуры з дрэва выразалі
Ўжо другія мастакі.
Свой талент, густ нам паказалі,
З мінулым добра твор звязалі.
Намер, напэўна, быў такі.

Антон быў мастаком таксама,
Фатограф Корж нас уражаў.
Не здымкі – ў час мінулы брама...
Падзеі ўсе адбіты прама,
Народ Антона паважаў.

Я Крынца бачу – ён музЫка,
Ад Бога талент у яго.
Падбор фігур – дабра пазыка,
Бо кожны персанаж не з лыка –
Адбітак гонару майго.

Калісьці Гітэльман жыў – Калман,
З вазком па вуліцах хадзіў.
"Багеты! Кайзеркі!" – рэклама.
На тле мястэчка – панарама.
Габрэйскі пекар ўсіх будзіў.

Тут ёсць яшчэ шкловыдзімальнік,
Бо гута – гонар Целяхан.
Вядомы добра прадпрымальнік –
Пуслоўскі Войцэх быў начальнік,
Уласнік, гаспадар і пан.

Усім, хто працаваў – падзяка.
З мінулым нас не раздзяліць.
Сялянам – добрая адзнака,
Сяўба ды догляд, збор – іх знакам!
За ўсіх нам Госпада маліць...