МОВА

Валерий Познякевич
Я родную мову сваю, беларускую,
У сэрцы сваім выношваю.
Іду да яе той сцяжынкаю вузкаю,
Што ведае кветку кожную.

Жыве мая мова ў вясенніх праталінах,
У пушчах, што воляю дыхаюць.
Мова дзядоў маіх: татава, маміна,
Плыве па-над рэчкаю ціхаю.

Гамоніць з лугамі, з вясною, з пралескамі,
З кожнаю хатай вясковаю.
Мова Радзімы маёй -- палеская
На шлях мой лягла падковаю.

Паднімеш падкову -- і мова павернецца
Да думак, што ў часе растрачаны.
Мова ў пачуцці народа вернецца
Словам чуллівым, матчыным.

18.09.2022.