Магiя слова

Мария Мучинская
Слаўцо – падборка лiтар зычных i галосных,
Сагрэтых у мелодыi гучання гукаў.
Жыцця палiтра i яго мнагагалоссi,
Яно – паветра i дыханне, смерць i мукi.

Адно адзiнае славечка рушыць лёсы:
Свае, любiмых, блiзкiх, родных i суседзяў…
Знiшчае, топiць цi узносiць у нябёсы,
Дае адчуць палёт душы, каханне зведаць.

Задумайся прад тым як крылы даць славечку,
Якiя хвалi забушуюць у палёце?
Парушаць ў небе разам з ветрам тваю вечнасць –
Што сеем, тое прынясуць нам на звароце…

Слаўцо, як вецер, не стрымаць на паўдарогi,
Як верабей, гатовы мчацца супраць ветру.
Для лёсу, будучынi роду, як аблога,
Язык, як кажуць людзi, нашай долей верцiць.