На ростанях Любовi - 13 -

Виктор Шатило
...Праз векапомнасць дзень сівы. -
Іду і, падарожны, думак свет, -
Адтуль дасюль Любоў глядзіць услед, -
Любові пругкі цень, - любві ільвы...
       Калі хачу даслухаць наваколле,
       Душой паэтавай запытлівай, жывой,
       Бяжыць на стрэчу нечаканае: вясной!
       Бяжыць дзяўчынка басанож у полі...
Праз векапомнасць, дзень сівы,
Сноў сонмы; гранічна сонца ткне
Рой вос, іх гукі на вакне, -
Так без любові морак, - ірвы...
       Праз векапомнасць, дзень сівы,
       Вецер драпне память хмызнякоў.
       Затым зірну, - хачу, дзе тын вякоў,
       Каб больш спазнаць Любоў, - нітуюць?!
Чым Любоў на калатэчы вечнай?
Натхненне? - сталае ва мне -
Ля сэрца майго туліцца, мкне.
Хоць па сцяне бляск прыветна!..
       Праз векапомнасць, дзень сівы,
       Дарога; ідучы, трапляю ўслед.
       Паўсюль Любоў спрабуе квеціць свет.
       І я шчаслівы, побач, вартавы!..