Прабацькi нашы...

Татьяна Цыркунова
Прабацькі нашы ды праматкі,
Вы шмат пабачылі бяды.
Не раз гарэлі вашы хаткі,
Ў магілах курчылісь дзяды.

Прабацькі нашы ды праматкі...
Не раз вайна душыла вас.
Ды не мінаў пякельнай схваткі
Барацьбітоў  высокі клас.

Прабацькі нашы ды праматкі
Сваю Радзіму збераглі.
Вы – папярэднікі, здагадкай
Дактрыну мужнасці вялі.

Прабацькі нашы ды праматкі...
Напасці здужалі нясці.
Ваш прыклад нам не для загадкі,
Нам вашу лінію вясці.

Прабацькі нашы ды праматкі...
Напорысты святы народ.
Напісаны даўно нататкі,
Якія славяць добры род.