Адлятаюць птушкi

Татьяна Цыркунова
Адлятаюць птушкі,
Восень на двары.
Б'юцца ў шыбы мушкі,
Следам – камары.

Ад вятроў халодных
Высахла быллё.
Вецер – воўк галодны,
Абламаў галлё.

Стогне, завывае
Вечарам сівым.
Лісці – дружнай зграяй
Прызямляцца ім.

Скончыўся раптоўна
Іх нядоўгі век.
Вецер знёс гвалтоўна,
Той яшчэ абрэк.

Неяк гола, пуста
Стала на палях.
Там адна капуста –
Барыня ў брылях.