На ростанях Любовi - 16 -

Виктор Шатило
З тых самых дзён і мне сталець, -
І думкі мкнуць між першацвету, -
І майстраваць сваю планету:
Чуццём палаць, а не скурэць...
       Як ястраб слоў. У вышыні.
       І голас, што аквеціць шчокі.
       Яго нічым не засцілі аблокі.
       Не турбавалі вільгі сляпыя дні.
Пераствараймася!.. У тым любоў!
У непадробным тэмбры нот, - гучанні!
У райскім, нашым трапяткім, маўчанні!
Мы варты згадак між гарбароў...
       Нашы плыты ўплаткавалі к р о к.
       Паразуменне сэрцы ўтрымала.
       Любіць, каб выжыць, акідала
       Прастору вока: вод гульні - ставок...
Штыркі - завостраны: узнаўляе боль...
Мноства сэрцаў слоў нашых чакалі.
Але і душы голасна крычалі:
"Ярмо рабоў - спяваць "Кароль! Кароль!"
       Шал. Лістапад. Някідка. Морась кроз.
       Трымціць сутонне - хмары спадзяванняў.
       А ветрагон - узрэх! - каханне!!!
       Анёл белы імчыць з белых бяроз!..