Пiшу на роднай мове...

Татьяна Цыркунова
Пішу на роднай мове вершы.
Якая гэта асалода!
Пачула мову ў классе першым,
Нязведана яе прырода.

Няўклюдная была да мовы,
Не разумела простых сказаў.
Баялася на ёй размовы,
Цуралася любых адказаў.

Напоперак сваім жаданням
Пакутліва вучыла словы.
Аднак паверыла чаканням –
Яны складуць аснову мовы.

На справе гэтак атрымалась,
Прыйшлі паняцце ды нястомнасць.
За слова роднае трымалась,
Вяла мяне наперад здольнасць.

Пішу на роднай мове вершы,
Прыхільнасць працы відавочна.
Вучыла словы ў классе першым
З прывычкай – слоўнік праварочваць.