Кнiгi

Татьяна Цыркунова
Любоў да кнігі – пэўнай мэтай
З часоў дзяцінства даўніх стала.
Чытала ноччу – праўда гэта,
Задача нібыта стаяла.

Ніхто мяне не падштурхоўваў,
Ніхто мне не даваў заданне.
Дух кнігі... ён мяне ахоўваў,
Вёў старажытнае паданне.

Ўставалі раптам людзі, коні,
Яны вялі ў полі бітву.
Тварылі крыж з крывёй далоні,
Хто голасна чытаў малітву.

Было ўсё гэта відавочна,
Перада мной ішлі карціны.
Мне добра бачна, а не змрочна,
Няма ніякае плаціны.

Я чула старадаўніх мову
І добра разумела словы.
Распазнавала крыўду, змову,
Да здрады хтосьці быў гатовы.

Любоў да кнігі – значнай мэтай,
Усё жыццё пад верным зрокам.
Чытанне – слушная прыкмета,
А мары ўслед, наступным крокам.