Два анёлы

Мария Мучинская
Як цень, нябачна, непрыкметна
Нас пад руку вядзе анёлак.
Вядзе праз зiму ў промнi лета,
Памiж бяроз, калючых ёлак.

Мацуе багну i балоты,
Масты наводзiць цераз рэкi.
Сцiрае ўхабы, павароты,
Хавае крыламi ад здзекаў…

Вядзе з iм бой анёлак чорны,
Выгнаннiк з раю, анёл паўшы.
Над долей нашай круцiць жорны,
Малоцiць лёс ў хлуслiвай чашы.

Абманам нам куе аковы,
Туманам абвiвае сэрца.
Хлуснёй дае аванс жыццёвы,
Бязбожна нашай долей верцiць…

Гасподзь, не дай купiць  на хiтрасць,
Пакiнь руку анёла Сонца.
Няхай любоў твая i лiтасць
Праз лёс наш - нiткаю бясконцай…