Пяты полк

Василь Гардзиенак
   У памяць тым,хто бязвінна загінуў у жудаснай і выродлівай машыне нянавісці...


Віцебск, тут сыны твае ляжаць!
Ўсе ляжаць- ад юнака да бацькі
І дачкі- ад дзеўчыны да маці-
Ўсе у гэтае зямлі ляжаць...

І штогод красуе сенажаць
На вялізным неабдымным полі,
Прарастае горыччу і болем,
Да цяпла імкнецца сенажаць...

Чорная, халодная мяжа
Тлустая, ніяк яе не сцерці,
Прарастае немаччу і смерцю
Чорная, халодная мяжа...

Як на гэта можна не зважаць?
Тысячы і тысячы рамёнаў,
Лёсам ненароджаных імёнаў-
Гэта немагчыма зневажаць.

Тут ад жаху можна не дрыжаць,
Толькі ўбачыш- цела камянее,
Тут і ўлетку- лютая завея,
Тут ад жаху можна не дрыжаць...

У цяні самотнага крыжа
Нешта шэпча мне халодны вецер
Аб няздзейсненай вялікай мэце
У цяні самотнага крыжа...

Віцебск, тут сыны твае ляжаць!
Ўсе ляжаць- ад немаўля да дзеда,
Бабкі, ваяры, сусед з суседам-
Ўсе у гэтае зямлі ляжаць... 

Пяты полк (або Stalag 313)- лагер для савецкіх ваеннапалонных, а потым і канцэнтрацыйны лагер для грамадзянскіх асоб, створаны немцамі ў верасні 1941 года. Дзейнічаў да траўня 1944 года. Месціўся на паўночна-заходняй ускраіне Віцебска на тэрыторыі былога 5-га чыгуначнага палка. Колькасць загінуўшых у канцлагеры па розных ацэнках ад 80 000 да больш за 100 000 чалавек.