Эшафот

Василь Гардзиенак
Калі будуць на вэрхал збірацца народныя масы,
Калі рэкі крыві забруяцца і скрыўлены рот
Агалосіць прысуд у натоўпе нянавісцю шчасным,
І мяне павядуць на пастаўлены тут эшафот,

Я убачу нарэшце ўсё тое што мусіў...
Што даўно заўважаў, але ўсё ж не хацеў...
Як жывёльная лютасць у вобразе музы
Напаўняе бязвольныя сэрцы людзей.

Ім нішто не патрэбна апроч дабрабыту,
І забыта на тыдзень, а мо і на век,
Невялікая страта... на вечнасць забыта-
Непатрэбную годнасць згубіў чалавек.

І навошта, навошта вам гэтая памяць?!
Адрачыцеся ўвогулле, хай не баліць!
І каб я не працягваў сучаснае пляміць,
Мяне ў першай чарзе неабходна забіць.

Хто мы? Хто мы?- пытаю праз гоман і спрэчкі,
Немым воклічам кідаю ў самы натоўп.
І адна толькі дзеўчына зрокам скамечаным
Адказала за ўсіх- Мы яшчэ не народ...

Але гэты сумнеў у вачох, неупэўненасць,
Калі кожны навокал скандуе- Забі!!!
Падалася мне нейкай надзеяй... паверылась...
Мо не ўсё загібела на нашай Зямлі...

Эшафот ужо блізка і масы няўрымсліва
Нешта гучна спяваюць, а чуецца брэх.
Гэты статак на ўсё паглядае карысліва,
Але ёсць там напэўна адзін Чалавек...

Правядзі мяне позіркам ў самую вечнасць,
Ты дала мне надзею паглядам сваім,
Я прыйшоў сюды мёртвым- загіну жывым,
Абудзілася нешта у сэрцы скалечаным...