The Sound of Silence - пераклад на беларускую

Василь Гардзиенак
   The Sound of Silence (Гук цішыні) - Simon and Garfunkel    

Здароў, цемра, сябра мой!
Хачу пагаманіць з табой.
Прадчуванне, што ты ідзеш
І насенне сваё нясеш,
Пакідая яго ў межах маіх сноў
                рэштай слоў
      Бы гук у цішы.

У трывозе сваіх сноў
Я адзін заўжды ішоў.
Цесных вулак маркотны гук,
У зіхценні ліхтарняў брук,
Холад, вільгаць, раптам ў вочы б'е прамень святла-
                ноч раз'яднаў
                І дакрануўся цішы.

Люду выйшла шмат зь яго-
Дзесяць тысяч, болей мо.
Людзі гутараць без прамоў
І не чуюць уласных слоў,
Бо іх песням нельга гэты спакой кранаць
                ці турбаваць
          Ніводны гук у цішы.

"Гэй дурніцы"- кажу я -
Як пухліна цішыня
Надта шырыцца, чутна вам,
Дайце рукі, параду дам."
Але словы мае ўпалі нібыта дождж
                кроплямі ўздоўж
   І адгукнулісь ў цішы.

Людзі хіляцца ў мальбе
Богу ўласнаму ў святле.
Заіскрылася шыльда ўраз,
Толькі надпіс гарэў для нас,
Што прарока словы зараз на сценах усіх дамоў,
                кватэр, метро
            Кранаюць шэптам цішу.