На ростанях Любовi - 19 -

Виктор Шатило
І вышыня. Ведаў храм.
І на прыступках разважаю:
Любві ільвы труцца - заўважаю!
Давер іх першачынны - бачу сам!
       Як развіднее морак, цвісці!..
       Квет долу. Нагбом. Калі адрынеш.
       Калі мяне, шчымлівага, пакінеш -
       Навошта сонца? у якім быцці?..
Антычнасць Грэцыі. Скалісты грот любві.
Дзе, спеўны, адораны вятрамі,
Забыты горад; сюды, дварамі
Снег; сюды імчалі салаўі...
       Не ўнікайце, трэлі. Ярчэй! ярчэй!
       Пунсовы снег - гронка спелай вішні.
       І даўні голас кліча, нібы бліжні.
       Напяты вынікае, расце хутчэй:
Люблю яе... "Трохкутнік, плач!!!"
Душу яе, як валасы, сплятаю.
Шляхі яе скрыжалямі зматаю. -
Парог трывог - мастацкае ўдач!..
       Такая плаўнасць, плыткасць, - рака, рака.
       Рэк клавішы, - замілаванне.
       Не ўпалюе зло. Зайздрасць. Цкаванне.
       Трымаюць ногі. Цвёрдая рука.