Стаю з кацяняткам

Маша Митенкова
(перевод "Стою с котёнком", рисунок тоже мой)

Стаю я з кацяняткам у руках.
Кот - мілы звер, хоць часам і драпучы.
Ні цвёрдасці, ні моцы ў кіпцюрках
Няма, затое муркае пявуча.

Каток - ён вельмі просты. Ён жывы.
Жыве. А слова гэтае казаць
Тут нельга. Значыць, жыць і баявы
Свой хвосцік да нябёсаў уздымаць

Таксама нельга. Кот малы, змясціўся
Ён на далонях. Ведаць усяго
Не можа. Ён мурчыць, хоць разваліўся
Як быццам бы ўвесь свет вакол яго.

Халодна тут і цёмна, вельмі сумна.
І страшна, хоць мой кот не баязлівы.
Тут сыра, так туманна і так хмурна,
І толькі вус катка блішчыць маўкліва.

Напэўна, тут ва ўсіх не ўсе ёсць дома.
І дах ужо даўно цячэ ў мяне.
Далей што будзе з намі - невядома.
А зрэшты, гэта ведаць нешта мне

Не хочацца. Магчыма, кот - усё,
Са мной што засталося ў гэтым свеце.
Жыццё падкласці любіць парасё.
А вечна толькі тое, што на сэрцы.

Усе мяне цураюцца. Напэўна,
Хварэю на халеру ці чуму.
І хоць фізічна мне пакуль нядрэнна,
Гляджу навокал я і бачу цьму.

Але не абвыкаць мне. Я ізгоем
Была ў дзяцінстве ўсюды і заўсёды.
Чаму тады сярод бяды і бою
Трасуся, як бабёр малы пад лёдам?

Але я з кацяняткам у руках
Стаю... Гарыць паветра ад снарадаў.
Ляцяць ракеты, порах на лугах.
Аслепнуўшы, схапілі аўтаматы

Тут людзі. І, магчыма, не дурныя
Яны. Пра натуральны ўсе адбор
Чыталі ў школе. Ведаюць: жывыя
Застануцца такія, хто з-за гор

Прынёс сабе і цвёрдасці, і моцы,
Хто злей за тыгра. Толькі ўжо даўно
Загінулі іх сэрцы. На калодцы
Таму стаю з катком я, бы ў кіно.

І нават хай вось так і забіваюць -
З катком, безабароннай, маладой.
Навошта нам жыццё, калі саджаюць
За слова "жыць"? Не ведаю, герой

Я крыху ці звычайны недарэка,
Які нічога болей і не можа.
Але я тут, каб быць тым чалавекам,
Хто ў цёмны час стаіць с катком прыгожым.