Шчымiць у сэрцы прысвечана паэту дзмiтрыю краско с

Мария Мучинская
У лiстападзе зорачка ўзышла
Пралiць праменi мудрасцi, надзеi.
Вясёлкаю свяцiлася душа,
Любоў вяла жыццёваю алеяй.

Паэт, у вершах - рада мудраца,
Метафарай валодаў вельмi трапнай.
Праз байкi, сочнасць вострага слаўца,
Дзялiўся неназойлiвай парадай…

Жаданне жыць рассейвала туман,
Не даў хваробе авалодаць сэрцам.
Да дзён апошнiх гумар – талiсман,
Яго ўспрыманне свету, яго крэда.

Шкада, але чамусьцi красавiк
Паставiў кропку з болем,склад парушыў.
Радкi не скончаны i голас сцiх,
Але кранае  рэха  нашы душы…