Листопад

Славамир Адамович
Лістапад

(песьня пра настальгію)

Ну што,лістапад,пара завяршаць
навуку вайны папярэдніх вясны ды лета;
пара ўжо наперад,час перамагаць
                іх маць,
не паміраючы ні ў якім разе
                ні за тое,ні тым болей - за гэта.
Ах ёш тваю раз,як імкліва мінае наш час,мая дарагая,
хаця на скронях сівых пульсуе жылка ўсё тая ж,
і ты яшчэ хочаш,і можаш,і поўная сокаў  цялеснага раю,
і побач з табою я ўсё яшчэ радасна таю -
                і не зважаю.
Сказаў бы хто іншы:ах, як усё несправядліва:
вось толькі здаецца,а ўжо і зьбірацца пара
у вырай далёкі.А я не скажу,я люблю жыцьцёвае мліва,
і ў жорнах любошчаў я сам сабе дзёрзкі свавольнік і супарат.
Ня трэба,ня варта,няхай усё будзе,як ёсць:
калі немагчыма дарэшты,мы выйдзем з акопа ў атаку.
Прэч слабасць з душы і непамысную млосць!
У лістападзе заўжды пачынаецца шлях на Ітаку.
08.11.2022,Марыліна Горка,БЕЛАРУСЬ