На ростанях Любовi - 20 -

Виктор Шатило
Прынеслых дум сімфоній чарада.
(Духоўнай радасці - духоўныя напевы).
Сутнасць трымаю - анёл не "левы".
І дум узнёслых - сімфоній чарада!
       Я слухаў музыку любові.
       Уразумеў, чым жыгае маланка;
       Хто дакараў Каханую "каханкай",
       У замець сведчаць спеўна салаўі...
Сягні, матыль! Дзе сховішча? - трава?
Сядзіба. Тут складвае матыль крыльцы.
Узняцца хоча - расхінае крыльцы!
Спатоліць квецень, лучаны травой!..
       Як матылёк, які ўзлашчыць свет.
       Я - экватар: абвіў тваю прастору,
       Бы на прыступках, зарой угору,
       След вандроўніка, - пакіну яркі след...
Стуль ты, каханая, глытком спаўна.
Важка дарнасць у чуцці насіла.
Стуль сэрца - не ўпотай сіла.
Стуль студзень! каб вярталася вясна!..
       Шамрэе, каханая. Прыцемкі глыбей.
       Плыты любві. Ваколіца. На жарты.
       Вясло! вясло! - дзе лязо пагарды?
       Плывём, дзе маладосць адкрыў табе!..