Восеньскiя думкi

Людмила Мищенко
Што уперадзе, то засланяюць шторы:
Уваскрэсну цi пакiну свет людзей,
З кiм я была i у шчасцi, i у горы,
Згубiушы атэстат сваiх надзей.

Не ведаю, што там, за занавесам,
Чакае у бяздонным змроку,
Цi будзе Тонкi Свет тым месцам,
Дзе я знайду сваю палёгку...

А, можа, шырыня нябёс бяздонных,
Дзе клубяцца i крыуда, i каханне,
На увагу возьме боль начэй бяссонных,
I мне назначыць новае спатканне

З Зямлёй, дзе мОгiлки маiх жаданняу,
Дзе бацька, мацi спяць спрадвечным сном,
Дзе пражыла я наражэнне i змярканне
Жыцця кароткага, як навальнiца днём.

Я усё пакину, усё! Узыйду да зорак:
Там радасць, i пяшчота, i спакой,
Там, можа быць, бяскрайнiя прасторы,
Там, можа быць, прытулак светлы мой...