Не стаць гаргонай

Мария Мучинская
Калi не Божыя вядуць законы,
А верхаводзiць хiтрасць хвацка,
Служыць – у хуткiм часе стаць гаргонай,
Стаць персанажам для нападкаў.

Паверыць у бязглуздзiцу  душою,
Ды прызываць на шлях няверных –
Замазаць лiпкiм брудам, як смалою,
Свой шлях, закончыць яго ў цернях.

Каб з цiны тванi выйсцi непрыкметна,
Патрэбна вывернуцца змеем.
Калi змянiла колер недарэчнасць,
Адчуць –  з якога боку вее.

I самае галоўнае, што верыць
Павiнен толькi ў час гаворкi,
Падкрэслiць для натоўпу сiлу, вернасць,
Што за iх лёс  ты звернеш горы.

Ачнуцца ад хлуснi цераз хвiлiну,
Не помнiць нават сэнс размовы.
У гэтым шанс прайсцi па лабiрынту,
Кiрунак запрыкмецiць новы…

А можа шлях свой з самага пачатку
Не даць звярнуць у бок дракону.
Ля абразоў не затушыць лампадку,
Пражыць па Божаму закону.