19 октября 2020 маме

Людмила Воронова Супрун
19 кастрычніка 2020(маме)

Не сустрэнеш ты мяне больш, не сустрэнеш…
Хіба птушачкай сінічкай прапяеш?
Не прытуліш да сябе і не сагрэеш,
З тонкай кніжкі не адгорнеш «Маме» верш.

Не пачую ў тэлефоне: «Ты, дачушка?,
І не будзеш больш ля весніцаў чакаць.
Сіратліва апусціла вецце грушка,
Што не будзеш яе грушаў каштаваць.

Сыпле лісцем, плача ліпа векавая,
Што расла ў двары з маленства, як і я…
Дзень кастрычніцкі слязами заліваем,
Нават сонца свеціць цэлы дзень здалля...

Так любіла ты жыццё, людзей і грушы!
Так цягнуліся і людзі да цябе!
Залатая восень лістем двор цярушыць,
Высцілае шлях у іншы свет журбе.

P.S. 19 октября 2020 - похороны мамы