Кольки дзён, начэй минула

Людмила Воронова Супрун
Колькі дзён, начэй мінула
Як цябе няма, матуля,
Колькі вершаў не пачула,
Колькі слёз не зберагла…
Боль - нібы нажом праткнулі
Без цябе, мая матуля…
Да твайго, як пчолы ў вулле,
Мы збіраліся святла…

Ты была не проста маці,
Ты была цяплом у хаце,
Ты была малітвай божай,
Што шануе ў горкі час…
Ты была прыгожай самай,
Дарагая наша мама!
Ты была! Ты ёсць! І будзеш
Самай роднаю для нас!

У дарозе, на прыпынку,
У вачах - твая хусцінка…
У птушынай жаўруковай
Песні голас твой чуваць.
Ты зляцела ў вырай птушкай…
Не пачую больш: «Дачушка!»
Застаецца толькі з сумам
Развітанне ўспамінаць.