Нацыянальная библиятэка Беларуси

Людмила Воронова Супрун
Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Верш для дзетак

Цудоўны будынак
З'явіўся ў сталіцы.
Не той, што ты бачыў
на школьнай паліцы,
Не той, што паказваў
на аркушы тата,
Не той, што чарціла
сястрычка заўзята,
Будынак той – сховішча
кнігаў і ведаў!
Ці бачыў яго ты?
Што ёсць ён, ці ведаў?


Стаіць ва Уруччы
прыгожы будынак.
Прад ім на пляцоўцы –
Францішак Скарына.
Святыню – адкрытую
кнігу трымае,
і вочы да сонейка
ўвысь уздымае…
На кніжных старонках
праз цемру сусвету -
праменнямі сцежкі
вучоных, паэтаў, -
народная спадчына,
мудрасць святая,
наказ запаветны
асветнікаў краю…

Багацце - будынак!
На выгляд - шыкоўны!
Бязцэнны наш скарб
І асветнік духоўны,
скарбонка магутнасці,
мудрасці, веры
адчыніць праз веды
да вечнага дзверы,
каб шлях па жыцці
нашай мірнай краіны
быў светлым і лёгкім
палётам бусліным.

Фота інтэрнэт