Як толькi...

Николай Карташевич
Як толькі ты адчыніш дзьверы
І пусьціш зноўку да сябе,
Знаёмы сімвал цёплай веры -
Каханьне ў сэрцах заскрабе.

Як толькі я цябе сустрэну,
Прыйшэлы з цёмных далячынь,
У бездакорным звышрэфрэне
Тулю і ў такт, і без прычын.

Як толькі ўбачу ў дыме вочы,
Запал між намі й стромкі ціск,
Я неўтрываю шэрай ноччу,
І паўтару яшчэ на біс.


І можа больш не прыйдзе сьцюжа?..
Ты, задаволеная, сьпіш,
А я ляжу, слабы і дужы,
П'яны з амброзіі бязбожнай, грахоў сваіх паміж.