Ранняя зiма

Мария Мучинская
Ў спешцы ранняя зiма
Сее  брылiянты.
I гараць, як зорак цьма,
Каля роднай хаты…

Загуляўся прамянёк
У пушыстай ваце.
Скача зыркi аганёк
Па кудлатым садзе.

Нiмфы белыя сняжынкi
Выткалi ў нябёсах.
Каб над краем закружылi,
Хмаркаю бялёсай…

Восень плача, льюцца слёзы,
А зiма шуткуе.
Ды на шкле свае кур`ёзна
Жартачкi малюе…

Вечна ў спрэчцы хто мацнейшы,
Б`юцца, як на рынгу.
Восень слёзкамi нас цешыць,
Ветрам –  без упынку.

Пагадзiся цiха восень,
Не ламiся з бурай.
Час прайшоў – зiма нам госця,
Белiць край пануры…