Пажар

Василь Гардзиенак
Я зноў і зноў каля сваіх дзвярэй
Прабую зруйнаваць бар'ер абрыдлы,
Ды ўсё ніяк не ўцямлю, што не ён
Мяне трымае ў гэтае каморы...
Закрыю дзверы я ці расчыню-
Бар'ер усё ж ад гэтага не знікне...
І вось яна- празрыстая прастора,
Яе магчыма нават удыхнуць,
Але чамусь далей я выдыхаю,
Нібыта раптам адштурхаю прэч
Ўсё тое, што яшчэ мяне трымала,
А потым намагаюся дагнаць,
Каб хоць маленечкі ланцуг накінуць
На гэтую Надзею, як калі
Ярмо на быдла надзяюць да смерці...
Пазбавіць ад пакут яе ніяк,
І волі даць я ёй не абяцаю,
Да скону ёй прысуджаны палон
У гэтым цёмным і пустым завулку,
Забруджаным крыху і занядбаным,
Які з'яўляецца маёй Душой...
А можа гэта нават звышвысока
Пра гэтакі куточак так казаць...
Напэўна... Толькі іншага наймення
Яшчэ не напісалі мовазнаўцы
У слоўніках сваіх пра гэту з'яву,
І нават не пакінулі нататкі-
Куды ісці і што рабіць далей,
Калі паволі жар яе з'ядае,
Нібыта хтось кастрышча запаліў,
А потым патушыць яго у лесе
Не здольны быў і намаганні ўсе
Вялікім полымем пайшлі па дрэвах
І да відна панішчылі ушчэнт
Ўсе тыя светлавокія Надзеі,
Якія у галлі яго хавалісь,
Якія не паспелі уцячы,
І шчыра кажучы не прабавалі,
Адно глядзелі як пякельны смерч
Да дрэваў іх паволі падступае,
Старыя абдымаючы камлі,
Свае чырвоныя далоні цягне
І вабіць у гарачыя абдоймы...
І каб не бачыць новы лістапад,
Не сумаваць аб тым чаго не будзе,
Яны ў абдоймы кінуліся разам,
Сёй-той вагаўся... кінуўся пасля,
Калі убачыў, што адзін застаўся-
Лясны жыхар не вытрымаў і ўраз
Яго агня навала паглынула...
Вось так не дачакаўшыся вясны,
Апошняя загінула Надзея...