Акравершы

Василь Гардзиенак
            ***
Гаючая як сонца ў дзень марозны,
Ахутаная покрывам зімы,
Лагодная як кветка вербалозу
І вольная як вецер на Зямлі.
Нанова можа адрадзіць натхненне,
Адрынутае марна ў задуменні.


            ***
Чым мне запоўніць гэтую пустэчу,
Апоўначы не здолеўшы заснуць,
Калі на вулцы ў цемры і галечы
Асіны пад акенцамі гудуць.
Юрлівыя не па свайму жаданню,
Вось так яны танюткія ў мароз
Ахутацца прабуюць, але ўранні
Самотны вецер колкі ліст унёс...