Палотны Фердынанда Рушчыца

Мария Мучинская
Будынiны, нахiленыя злёгку,
Ды пачарнеўшы плот пад цiскам часу.
Нясцерпны боль за шлях народа горкi
Лёг на палотны ценем без акрасу…

Бушуюць ветры i жыццё гайдаюць,
Высмоктваюць бядою з жылаў сокi.
Сумотай на яго палотны асядаюць,
Сцiскаюць сэрцы, нам даюць урокi…

Ды незнарок,  з-за цемры цёмных фарбаў,
Рака вiецца паскам бiрузовым,
Iскрыцца i дае надзею марам,
Што дзесьцi месяц шлях шукае новы…

Дабро i зло, як яблынькi ля хаты,
Адна у цвеце –  пустацвет другая.
Карэннi звiты, кроны iх распяты,
Дадолу гнуцца, бы душа блукае.

Як сымбал пошукаў духоўнай сiлы,
Скала, адшлiфаваная стыхiяй.
Не пахiснулi ў моры хвалi злыя,
А заiграла залацiстай грывай.

Узняўшы позiрк чысты да нябёсаў,
Злажыўшы рукi сцiпла у малiтве,
За свой народ, за край мастак у просьбах,
Зашыфраваных сочнаю палiтрай…

Палотны Рушчыца хвалююць сэрцы,
Яны яго жыццё i боль, i мiласць.
Даюць надзею прагнуць шчасця, верыць,
Iсцi на зорку, што над небасхiлам…

Кантраст святла i ценю - гэта сутнасць
Жыццёвай фiласофii спрадвеку.
Галоўнае, каб не гублялi мудраць,
Шукалi шлях свой i знайшлi уцеху…