На выстауцы Рушчыца

Мария Мучинская
Лiецца музыка, бы вецер цiхi
Спявае, бударажыць тайнай з тых вякоў.
З палiтрай ля мальберта Рушчыц сцiпла
Чаруе нас таленавiтасцю штрыхоў…

Мы акунаемся ў той час складаны,
Што генiй апiсаў мелодыяй душы.
Дзе ён  шукаў духоўнае пазнанне
Шляхоў да  вечных тайн, схаваных ў  вышынi…

З мазкамi пэндзля мы гуляем разам
Аколлiцай, па крэсах роднае зямлi.
Паненкi  нас частуюць сокам, квасам,
Удзячны душам, што быллём не параслi…

Што захавалi памяць i пашану –
У сэрцах гонар за выбiтных землякоў.
Для моладзi, юнацтва Рушчыц стане
Настаўнiкам, напрамкам ветру парусоў…

Магутны дух эпохi слаўны генiй
У соках каларытных фарбаў даў адчуць.
Нашчадкаў,  каласкоў яго карэнняў,
Заве з сабою за аблокi зазiрнуць…