Вiхура

Мария Мучинская
Разгулялася вiхура
За акном маiм, у садзе!
Ахiнае снежным пухам,
Шэрань ўе на даляглядзе…

Шаль ажурную на дрэвах
Сцеле тонка чараўнiца.
То чаруе сваiм спевам,
То заплача, як блуднiца…

Ўгаманiцца на хвiлiнку,
Зробць хiтры адпачынак.
З новай моцай па галiнках
Зашальмуе  павуцiнкай.

За завесай цёмна шызай
Промнi сонца заблукалi.
А вiхура сваёй грывай
Рассцiлае  мякка  шалiк…

Комам снежным у нябёсы
Узляцiць бывае смела,
Раскудлацiцца кур'ёзна
Дол накрые коўдрай белай…

Потым стукне моцна ў дзверы,
Выклiкае на спатканне.
Быццам сватаць кавалеры
Заблукалi на змярканнi…

Разагнала па сядзiбах
Сваёй песняю вiхура.
Свет хавае  ў снега глыбах,
Неба вейкi зводзiць хмура.