Як маладуха

Мария Мучинская
Мой  радзiмы край, як маладуху,
Закружылi зоркi-матылёчкi.
Вэлюм далiкатны, тонкi, з пуху
Накiдае ёй  на плечы вецер лёгкi…

Манiць прыгажосцю маладуха,
У сукенцы, вышытай зiмою.
Лёгкiя фальбоны завiруха
Развявае мяккаю  рукою…

На галiнкi з шэранi каралi
Нанiзала зiмачка умела.
Моцныя марозы затрашчалi,
Замятуха з ветрам загудзела.

Кружыць, замiлоўвае, здзiўляе
Зiмка зменай частаю настрою.
То, як мацi, добрая, то злая
Праляцiць вiхураю лiхою…

То, як маг, нябёсы свае хмаркi
Промнямi раствораць непрыкметна.
Заiграе маладуха якрка,
Колерамi зорнага букета…