На ростанях Любовi - 25 -

Виктор Шатило
Я - на арэлях радасці дзіця. -
Ад захаплення адпускаю рукі.
Уладны лад; гармонія зарукі -
І вір не плямы, - фарбы пачуцця!..
       Студзень Арэс. Жорсткі. І рабы.
       Стракатасць снегу. А дымок у слове.
       Срэбны кілім, высотны ў аснове!..
       Разлогі квецяцца, - гарцуе бляск любы!
Студзень, студзень. На ўсім ляжыць.
Перапыніў нівы; лёд затокі;
Загурбаваў дахі, бор высокі, -
Усё на зямлі імкнецца жыць.
       Сціхлі песні раніц і начэй.
       Пісягі неба - чырвань ці вітанні
       Зары. Вятруг нясцерпы. Скавытанні.
       Ваўка вочы - цяпер - імчаць хутчэй...
Грувасткі лёд у садзе на дубцах.
Край блях вісіць стралой - чакае.
Вада, пакуль брыняе, - не спяшае.
Зашмат імжы на плотавых зубцах...
       Раве студзень. Дзверы. Мкне ільды.
       Зацята звініць. Скульптуры. Хвалі.
       Знянацку: пачуццёвыя каралі.
       Жыццё адорваць! свет да пекнаты!..