Дрэва

Валерий Хотеев
— Нельга так ужо! — казалі людзі, —
Трэба ўзяць ужо ў галаву:
Як было, цяпер ужо не будзе!
Ды й было — не Богу ў пахвалу...

Ты ж разумны хлопец, ты ж вучоны.
Колькі тых перачытаў кніжОк...
Колькі вунь кабет неакручоных...

Точаць хвалі Нёмнаў беражок...

— Так-то так —
Маўчу, гляджу ў сцену.
Нешта ем. Працую. Крочу. Сню.
Сню цябе. Тую нямую сцэну...

Яблынька вісіць на караню...

Вось яшчэ, яшчэ лізнула хваля.
Дрэва здрыганулася...
Нырнула...

Нёман, уладарна абдымая,
Закружыў.
Панёс...

Жыццё мінула.